БЕЛ Ł РУС

Выстава «Шлях Альгерда» адкрыецца ў Мінску 20 чэрвеня

19.06.2018 / 15:17

Nashaniva.com

Маем гонар сардэчна запрасіць вас на адкрыццё фота-мастацкай выставы «Шлях Альгерда», якая паказвае падрыхтоўку, пераход на Падолле літоўскіх войскаў і вялікую перамогу на Сініх Водах у 1362 годзе войскаў пад зьверхніцтвам вялікага князя Альгерда над трыма татарскімі ханамі.

Ініцыятарамі паходу былі пляменнікі Альгерда, наваградскія князі Карыятавічы: Аляксандр, Канстанцін, Юрась і Хведар.

У выніку перамогі Украіна была вызвалена ад татарскага ярма і далучана да еўрапейскай цывілізацыі.

Выстава адчыняецца 20 чэрвеня 2018 года а 17-й гадзіне ў Палацы мастацтва (г. Менск вул. Казлова, 3).

Выстава будзе працаваць да 29 чэрвеня 2018 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула