У інтэрнэце дзяўчаты распачалі флэшмоб супраць бодзіпазітыву, але нешта пайшло не так… ФОТЫ
Мадэль Кацярына Співак пад хэштэгам #ясупрацьбодзіпазітыву2018 запусціла ў інстаграме флэшмоб.
Кацярына заклікае «рабіць фатаграфіі з хэштэгам #ясупрацьбодзіпазітыву2018, дзе вы паказваеце свае выдатныя дагледжаныя рукі і ногі! Няхай людзі пераходзяць па ім і бачаць розных прыгожых дзяўчат! Давайце пакажам, як трэба сябе любіць і прымаць правільна! Як гэта заведзена ў дзяўчат. Жанчына, якая паважае сябе і наваколле, ніколі не дазволіць сабе выглядаць неахайна, непрыгожа. Яна заўсёды будзе заставацца каралевай пры любых абставінах. Ну, і нарэшце, любая дзяўчына ў будучыні стане маці, а значыць, і эталонам для сваіх дзяцей. Для хлопчыкаў мама, якая ўвесь час сочыць за сабой, будзе з'яўляцца эталонам пры выбары жонкі, ну а дзяўчынкам проста паказваць прыклад. Пры правільным выхаванні маленькія прынцэсы з дзяцінства прывыкаюць да прыемных працэдур па доглядзе сябе».
Спачатку ініцыятыву Кацярыны падтрымалі, але праз некалькі дзён пад яе хэштэгам пачалі з'яўляцца пасты з зусім іншым, супрацьлеглым, сэнсам. З тлумачэннямі, чаму бодзіпазітыў на самай справе важны рух, з адэкватным апісаннем задач здаровага фемінізму і асабістымі гісторыямі прымання сябе і свайго цела ад дзяўчат з СНД.
Друкуем толькі некаторыя з іх.