БЕЛ Ł РУС

Парламент Македоніі ратыфікаваў пагадненне пра перайменаванне краіны

20.06.2018 / 16:25

Парламент Македоніі ратыфікаваў дамову з Грэцыяй пра перайменаванне краіны.

За пагадненне з Грэцыяй на пленарным пасяджэнні прагаласавалі 69 парламентарыяў (са 120 месцаў). Апазіцыйная «Дэмакратычная партыя за македонскае нацыянальнае адзінства» у знак пратэсту пакінула парламент і не брала ўдзел у працэдуры ратыфікацыі.

Пасля ратыфікацыі дагавора дакумент паступіць на подпіс прэзідэнта рэспублікі Георге Іванова, які раней заяўляў, што адмовіцца яго падпісваць, таму што ён супярэчыць канстытуцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула