БЕЛ Ł РУС

Мінімальны заробак у Венесуэле зноў вырас. З улікам курсу чорнага рынку ён складае адзін даляр і сем цэнтаў у месяц

21.06.2018 / 08:10

Nashaniva.com

Мінімальны заробак венесуэльцаў з другой паловы гэтага месяца складзе тры мільёны балівараў. Пра гэта заявіў у сераду прэзідэнт Нікалас Мадура, паведаміла Венесуэльскае агенцтва навін. Да такой адзнакі вырасце і памер мінімальнай пенсіі.

З улікам сродкаў, што выдзяляюцца на набыццё харчовых тавараў, гарантаваны даход грамадзянiна, якi працуе павялічыцца да 5,2 млн балівараў. Раней у гэтым годзе зарплаты па рашэнні ўлад былі паднятыя ў канцы красавіка з 300 тыс. да мільёна балівараў, а агульная мінімальная сума выплат кожнаму работніку — да 2,55 млн.

Пры гэтым за адзін даляр ЗША на чорным рынку ў Венесуэле ў цяперашні час прапануюць за 2,8 млн балівараў.

Паводле апошніх ацэнак венесуэльскага Цэнтра дакументавання і сацыяльнага аналізу, кошт набору прадуктаў для сям'і з пяці чалавек у маі перавысіў 220 млн балівараў. Гэта на 119 млн больш, чым у красавіку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула