БЕЛ Ł РУС

У Віцебску паставілі помнік самаму высокаму чалавеку ў свеце ФОТА

21.06.2018 / 10:40

Фота Юрыя Шэпелева

20 чэрвеня ў Віцебску паставілі скульптуру Фёдара Махнова, якога лічаць самым высокім чалавекам у свеце.

Афіцыйна скульптура называецца «Віцебскі волат» і лічыцца манументальна-дэкаратыўнай. Але побач на валуне ўмацавалі інфармацыйную дошку, дзе сказана, што гэта Махноў і указаны гады жыцця волата з Віцебскай губерні.

Скульптурная выява Фёдара Махнова аўтарства Івана Казака выканана ў натуральную велічыню, пры гэтым узяты максімальны рост — 285 сантыметраў. Разам з цыліндрам вышыня статуі дасягае 312 сантыметраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула