БЕЛ Ł РУС

Беларуса затрымалі ў Маскве за згвалтаванне 8-гадовага сына праваслаўнага святара

22.06.2018 / 17:26

ЗП

Маскоўскія сайты паведамляюць, што заведзеная крымінальная справа на грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у шматразовых згвалтаваннях непаўналетняга хлопчыка.

У паліцыю звярнуўся бацька хлопчыка, які з’яўляецца святаром у храме Іверскага абраза Маці Божай. Ён і ўказаў на злачынцу.

Святар наняў беларуса на працу для выканання розных гаспадарчых працаў.

Мяркуецца, што месцам злачынстваў была бытоўка, дзе пражываў беларус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула