БЕЛ Ł РУС

Падчас заняткаў у школе Гомеля абвалілася тынкоўка

23.06.2018 / 11:36

nn.by

У суботу, 23 чэрвеня, у гомельскай сярэдняй школе №8 падчас правядзення заняткаў аб'яднання па інтарэсах «Шахматы» у кабінеце адслаілася і ўпала тынкоўка плошчай да 0,5 квадратнага метра, пішуць «Моцныя навіны».

У выніку двум навучэнцам ва ўстанове аховы здароўя была аказаная медыцынская дапамога, пасля чаго дзяцей адпусцілі дадому.

Цяпер праводзіцца службовае расследаванне, высвятляюцца прычыны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула