БЕЛ Ł РУС

Тры варыянты, што рабіць з рэстаранам у Курапатах — абірайце

23.06.2018 / 14:54

nn.by

22 чэрвеня ўладальнік рэстарана ў Курапатах Леанід Зайдэс сустрэўся з лідарам партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым і амерыканскім адвакатам Юрасём Зянковічам. Па словах Кастусёва, Зайдэс выйшаў на яго праз сяброў, паведамляе Еўрарадыё

Бізнэсовец прапанаваў тры шляхі вырашэння цяперашняй сітуацыі вакол Курапат:

— уладальнік гатовы прадаць комплекс цалкам па балансавым кошце прадстаўніку грамадства, які выкарыстае забудову ў іншых мэтах,

— уладальнік гатовы ўкласці сто тысяч даляраў у мемарыял Курапаты і змяніць фармат сваёй установы — з забаўляльнага на сямейны,

— уладальнік гатовы прадаставіць адзін з будынкаў комплексу для стварэння ў ім музея «Курапаты», перадаць грамадскай і палітычнай арганізацыі на баланс гэтае памяшканне. Адгарадзіць яго ад комплексу, забяспечваць камуналку, перафарматаваць комплекс з забаўляльнага ў сямейны.

«Хацелася б па максімуму скарыстацца магчымасцю і ператварыць гэтую ўстанову ў мемарыял Курапаты. Але я разумею, што сярод прадстаўнікоў дэмакратычнага грамадства не знойдзецца чалавека, які здолеў бы выкупіць гэты комплекс цалкам і перавесці яго ў фармат мемарыялу. Калі знойдзецца такі чалавек, альбо некалькі асоб, якія хацелі б укласці сродкі, то гэта быў бы самы ідэальны варыянт», — сказаў Кастусёў. 

На 29 чэрвеня запланавана вялікая сустрэча ўладальнікаў комплексу, абаронцаў Курапат і уладаў.

{POLL#759}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула