БЕЛ Ł РУС

Брытанцы склалі рэйтынг найлепшых раманаў у гісторыі чалавецтва

24.06.2018 / 09:22

Nashaniva.com

Брытанскае выданне Daily Telegraph склала рэйтынг 100 найлепшых раманаў у гісторыі чалавецтва.

Пераможцай абвешчаны «Мідлмарч», твор Джордж Эліят — адной з самых вядомых аўтарак Віктарыянскай эпохі.

«Мідлмарч», экранізацыя.

На другім месцы рамантычны «Мобі Дзік» амерыканскага аўтара Германа Мелвіла, на трэцім — «Анна Карэніна» Льва Талстога.

Услед ідуць «Жаночы партрэт» Генры Джэймса, «Сэрца цемры» Джозэфа Конрада, «У пошуках страчанага часу» Марсэля Пруста, «Джэйн Эйр» Шарлоты Брантэ, «Місіс Дэлауэй» Вірджыніі Вулф і «Дон Кіхот» Мігеля дэ Сервантэса.

З сучасных аўтараў вышэй за ўсё знаходзіцца Джон Максвэл Кутзее і яго «Ганьба» (8-е месца).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула