БЕЛ Ł РУС

Эрдаган перамагае і на прэзідэнцкіх, і на парламенцкіх выбарах у Турцыі

24.06.2018 / 19:24

Nashaniva.com

абноўлена

Рэджэп Таіп Эрдаган застанецца на пасадзе кіраўніка Турцыі. Па выніках падліку 99% бюлетэняў на прэзідэнцкіх выбарах аўтарытарны лідар набірае 52,59% галасоў.

Ягонаму галоўнаму суперніку Мухараму Інджэ налічылі 30,80%.

Карта галасавання рэгіёнаў. Аранжавы — правінцыі, дзе перамагае Эрдаган. Чырвоны — колер Інджэ.

Адначасова адбываюцца і парламенцкія выбары. Кааліцыя, у якую ўваходзіць Партыя справядлівасці і развіцця на чале з Эрдаганам, набірае 53,62% галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула