БЕЛ Ł РУС

Спёка вернецца ў сераду, але на вялікіх выходных зноў пахаладае

25.06.2018 / 12:8

26 чэрвеня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса балтыйскага паходжання. Днём — кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Максімальная тэмпература днём +19.. + 25°С.

27 чэрвеня, у сераду, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы.

Ноччу +9.. + 15°С, максімальная днём ад + 22°С па паўночным захадзе да + 29°С па паўднёвым усходзе краіны.

28 чэрвеня пераважна без ападкаў. Ноччу +12.. + 19°С, максімальная днём +24—30°С.

У пятніцу будзе вельмі цёпла, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +29 … 31°С.

А вось у канцы тыдня тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, за якім пачне паступаць больш халоднае паветра з Балтыйскага мора. Чакаюцца дажджы і паніжэнне тэмпературнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула