БЕЛ Ł РУС

Нас чакаюць чатыры выходныя запар

25.06.2018 / 12:38

Nashaniva.com

Афіцыйны Дзень Незалежнасці 3 ліпеня будзе адзначацца ў аўторак, таму працоўны дзень 2 ліпеня (панядзелак) перанесены на 7 ліпеня (субота).

Такім чынам выходнымі будуць адразу чатыры дні: з 30 чэрвеня па 3 ліпеня (субота — аўторак). Затым будзе чатыры працоўныя дні: з 4 па 7 ліпеня (серада — субота).

Больш пераносаў да снежня не прадугледжваецца. Працоўны дзень з 24 снежня (панядзелак) будзе перанесены на 22 снежня (субота), а 31 снежня (панядзелак) на суботу 29 снежня.

7 лістапада ў гэтым годзе ў сераду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула