Генпракуратура пра справу памочніка прэзідэнта: «Хабар — за вырашэнне пытання па арганізацыі цыгарэтнага бізнэсу»
sb.by
Памочнік прэзідэнта Сяргей Раўнейка атрымаў хабар за спрыяльнае вырашэнне пытання па арганізацыі цыгарэтнага бізнесу. Пра гэта паведаміў намеснік Генпракурора Аляксей Стук, піша Tut.by.
У канцы мая стала вядома пра затрыманне памочніка прэзідэнта Беларусі — інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейкі. Яго ўзялі пры вымагальніцтве і атрыманні хабару 200 тысяч даляраў.
Намеснік генпракурора Аляксей Стук агучыў некаторыя дэталі справы.
— Наконт Раўнейкі — ёсць факт атрымання хабару, распачата крымінальная справа, вядзецца расследаванне … Атрымаў (хабар) ад кіраўніка буйнога сумеснага закрытага акцыянернага таварыства, за спрыяльнае рашэнне на яго карысць у частцы арганізацыі цыгарэтнага бізнэсу.