БЕЛ Ł РУС

Эўропа на ўсё гатовая

30.10.2008 / 14:56

Nashaniva.com

Прадстаўніца МЗС Чэхіі заявіла, што Лукашэнка можа быць запрошаны на саміт ЭС, калі ў Беларусі будуць праведзены дэмакратычныя рэформы.


Зузана Апляталава, фота mzv.cz

Аляксандр Лукашэнка можа быць запрошаны на саміт Еўрасаюза ў першай палове 2009 года, калі ў Беларусі будуць праведзены дэмакратычныя рэформы. Аб гэтым у інтэрв’ю бельгійскаму выданню EUobserver заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Чэхіі Зузана Апляталава.

Чэхія будзе старшынстваваць у ЕС з 1 студзеня 2009 года.

«Магчыма, што падчас чэшскага старшынства будзе праведзены саміт ЕС з усходнімі партнёрамі — Украінай, Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй і Грузіяй, — сказала яна. — Але мы пакуль не ўпэўнены, ці будзе запрошана Беларусь».

Пры гэтым З.Апляталава падкрэсліла, што ў ЕС хацелі б «бачыць Беларусь на гэтым саміце, але ёсць некаторыя ўмовы».

«Беларусь, па‑першае, павінна далучыцца да праграмы Усходняга партнёрства і, канешне ж, павінна стаць на шлях дэмакратычнага развіцця», — сказала прадстаўнік МЗС Чэхіі.

Паводле слоў З.Апляталавай, канчатковае рашэнне аб даце саміта і яго ўдзельніках будзе прынята ў снежні гэтага года. Пры гэтым, падкрэслівае EUobserver, прадстаўнікі беларускай апазіцыі ўжо запрошаны.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула