БЕЛ Ł РУС

Абаронцы Курапатаў — Зайдэсу: Запускайце працэс ліквідацыі рэстарана

26.06.2018 / 11:08

Nashaniva.com

Абаронцы Курапатаў у сацыяльных сетках выклалі свае патрабаванні да ўладальнікаў рэстарана «Паедзем, паядзім». Сярод аўтараў звароту — Вячаслаў Сіўчык, Павел Севярынец, Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і іншыя.

У сувязі з масавым абурэннем прадстаўнікоў беларускай і міжнароднай грамадскасці з факта адкрыцця рэстарацыі ў Курапатах лічым, што вам неабходна:

1. Прызнаць вышэйзгаданы рэстаранна-забаўляльны комплекс (далей-аб’ект) — незаконна пабудаваным.

2. Запусціць працэс ліквідацыі аб’екта.

3. Прафінансаваць распрацоўку новага праекта зон аховы Курапатаў (можаце далучыць тых жа спецыялістаў, якіх вы наймалі для незаконнага памяншэння зон аховы раней, спадароў Глінніка і іншых), павялічыўшы яе да АЗС, каб назаўсёды пазбегнуць пытанняў з гэтай тэрыторыяй.

4. Ліквідаваць аб'ект за кошт забудоўшчыка:

а) альбо забудоўшчык пераносіць гэты аб'ект на іншую, але законную пляцоўку,

б) альбо дзяржава руйнуе аб’ект бульдозерамі за кошт забудоўшчыка.

Нарада абаронцаў Курапатаў
25.06.2018 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула