БЕЛ Ł РУС

Пуцін даручыў спрасціць атрыманне віду на жыхарства тым, хто ведае рускую мову

26.06.2018 / 11:46

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў МУС і Мінпрацы спрасціць атрыманне замежнікамі, хто ведае рускую мову, дазволаў на часовае пражыванне і віду на жыхарства.

Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце Крамля па выніках прамой лініі.

«Прыняць неабходныя меры па спрашчэнні парадку прадастаўлення замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія валодаюць рускай мовай і што жадаюць жыць і працаваць у Расіі, дазволаў на часовае пражыванне і відаў на жыхарства», — пазначана ў дакуменце.

У даручэнні адзначаецца, што пры неабходнасці трэба падаць адпаведныя прапановы аб змяненні заканадаўства Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула