БЕЛ Ł РУС

Бузоўскі прызначаны намеснікам міністра інфармацыі

26.06.2018 / 12:40

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Ігара Бузоўскага намеснікам міністра інфармацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Раней Бузоўскі ўзначальваў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінска, а яшчэ раней быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, галоўным ідэалогам краіны.

Акрамя таго, ўзгоднена прызначэнне яшчэ двух намеснікаў міністра:

Генадзь Трубіла стаў першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі (быў проста намеснікам);

Віталь Смірноў стаў намеснікам міністра ЖКГ (узначальваў Мінскую гарадскую жыллёвую гаспадарку).

А старшыня камітэта па эканоміцы Мінгарвыканама Мікалай Рагашчук цяпер будзе намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула