Прэс-сакратар Мінабароны: Большасць беларусаў падтрымлівае правядзенне парадаў
Пра гэта сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.
«Пераважная большасць грамадзян нашай краіны адназначна падтрымліваюць традыцыю правядзення парадаў у Мінску. Напрыклад, у мінулым годзе ваенны парад прыйшлі глядзець 250 тыс. грамадзян нашай краіны і гасцей сталіцы. Па аб'ектыўных прычынах усіх жадаючых не маглі змясціць трыбуны. У гэтым годзе нават падчас начных трэніровак трыбуны былі перапоўненыя моладдзю, якая авацыямі сустракала ўдзельнікаў параду», — сказаў Уладзімір Макараў.
{POLL#760}