БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Я быў у такім прыгнечаным стане пасля гэтай спёкі

26.06.2018 / 13:29

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка даручыў вельмі сур'ёзна рыхтавацца да ўборачнай з улікам страт ад засухі.

Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні ў дачыненні да кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, паведамляе БелТА.

«Глебы добрыя. Я паглядзеў увесь ўсход Беларусі за гэтыя выходныя. Дай бог, каб па ўсёй краіне такое было. Гэта нават неяк мне настрой падняло. Бо я быў у такім прыгнечаным стане пасля гэтай спёкі — я бачыў нават тут, у цэнтры, колькі шкоды на лёгкіх глебах прынесла засуха. Не кажучы ўжо пра асобныя рэгіёны Гомельскай, Брэсцкай абласцей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Але гэтыя дажджы трохі паправілі сітуацыю, а ў вас там наогул пасевы вельмі добрыя. Трэба сур'ёзна рыхтавацца, каб іх прыбраць. Бо карміць будзеце ўсю краіну. Калі такое было, каб поўнач і паўночны ўсход забяспечвалі Беларусь. Ну і яшчэ поўнач Мінскай вобласці. Таму трэба звярнуць асаблівую ўвагу і падрыхтавацца да ўборкі», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула