БЕЛ Ł РУС

Ірына Старавойтава прызначана першым намеснікам міністра адукацыі

26.06.2018 / 14:15

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Ірыны Старавойтавай першым намеснікам міністра адукацыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Ірына Старавойтава з'яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Ірына Старавойтава нарадзілася 19 ліпеня 1974 года ў Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Куляшова, аспірантуру Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Працавала настаўнікам біялогіі сярэдняй школы № 31 Магілёва, выкладчыкам прыродазнаўчага цыклу Магілёўскага педагагічнага каледжа, загадчыкам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі г. Магілёва, старшым выкладчыкам кафедры педагогікі і пачатковага навучання Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Куляшова, загадчыкам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі інстытута развіцця адукацыі Магілёва, рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула