БЕЛ Ł РУС

Пад Крычавам п'яны мужчына забіўся, спрабуючы скрасці калгасную салярку

26.06.2018 / 16:03

Nashaniva.com

Як стала вядома супрацоўнікам УСК па Магілёўскай вобласці, 25 чэрвеня двое работнікаў аднаго з калгасаў Крычаўскага раёна, 1970 і 1974 гадоў нараджэння, добра падпіўшы, вырашылі выкрасці з паліўнага бака камбайна «Палессе», які стаяў на мехдвары, салярку. Яны паспрабавалі падсунуць бервяно пад кола камбайна, каб нахіліць камбайн на бок. Аднак бервяно выскачыла і ўдарыла па галаве 48-гадовага мужчыны. Яго напарнік спалохаўся і ўцёк з месца здарэння.

Фота: Следчы камітэт

Фота: Следчы камітэт

У хуткую дапамогу пазваніла дыспетчар прадпрыемства. Пацярпелы быў шпіталізаваны ў Крычаўскую раённую бальніцу. На жаль, дактарам выратаваць мужчыну не ўдалося.

Цяпер следчыя высвятляюць усе акалічнасці здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула