БЕЛ Ł РУС

Праблемы праз засуху не толькі ў Беларусі — у Латвіі вырашылі абвясціць стыхійнае бедства дзяржаўнага маштабу

26.06.2018 / 18:41

Засуха на палях каля Кандавы, Латвія.

Рада па кіраванні крызісамі Латвіі ў аўторак пастанавіла, што ў краіне будзе абвешчана стыхійнае бедства дзяржаўнага маштабу.

Пастанова набывае моц ад сёння.

Такі статус дасць магчымасць дапамагаць фермерам у адпаведнасці з канкрэтнай сітуацыяй.

Міністр земляробства Яніс Дуклаўс растлумачыў, што абвяшчэнне агульнанацыянальнага стыхійнага бедства дазволіць сельгаспрадпрыемствам у выпадку невыканання дагаворных абавязацельстваў пазбегнуць санкцый, напрыклад, калі з-за засухі яны не паспеюць своечасова скончыць праекты з суфінансаваннем ЕС або не выканаюць абавязацельствы перад крэдытнымі ўстановамі.

У той жа час міністр падкрэсліў, што абвяшчэнне стыхійнага бедства ў дзяржаве не азначае кампенсацыі страт, якія ўзніклі праз засуху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула