БЕЛ Ł РУС

Аргенціна вырвала пуцёўку ў плэй-оф чэмпіянату свету

26.06.2018 / 22:54

Nashaniva.com

У групе D адбыліся матчы заключнага тура групавога этапу ЧС па футболе.

У матчы Нігерыя — Аргенціна на 14 хвіліне забіў Месі, аднак Нігерыя на 51 хвіліне зраўняла лік. Аргентынец Роха на 86 забіў пераможны гол. Выніковы лік - 1:2, Аргенціна цудам выходзіць у плэй-оф.

fifa.com

У другім матчы харваты, якія ўжо раней вырашылі выхад пытання ў плэй-оф, абыгралі Ісландыю - 1:2.

Такім чынам, зборная Харватыі набрала 9 ачкоў у групе D, у Аргенціны — 4, у Нігерыі — 3, у Ісландыі — 1. У плэй-оф зборная Харватыі згуляе з датчанамі, Аргенціна з французамі.

Ісландыя і Нігерыя едуць дадому.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула