БЕЛ Ł РУС

Дыега Марадону шпіталізавалі пасля матча Аргенціна — Нігерыя

27.06.2018 / 07:47

Былога аргенцінскага футбаліста, чэмпіёна свету і сённяшняга старшыню праўлення ФК «Дынама-Брэст» Дыега Марадону шпіталізавалі пасля сустрэчы аргенцінскіх і нігерыйскіх футбалістаў у Санкт-Пецярбургу (2:1).

Марадону стала кепска на трыбунах падчас прагляду матча. Дактароў яму паклікалі пасля таго, як ён упаў з крэсла. Пазней відэазапіс, на якім відаць, як 57-гадовага Марадону з поля выводзяць пад рукі спецыялісты, а затым яму мераюць пульс і аказваюць медыцынскую дапамогу, апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter футбольны каментатар тэлеканалаў TEN Sports і TEN Action+ Джоі Морысан.

Video of a clearly struggling #Maradona being helped inside immediately after the game - reports he has since been taken to hospital pic.twitter.com/8IDGRSf4Zd

— Joe Morrison (@joefooty) 26 июня 2018 г.

Затым былога трэнера аргенцінскай нацыянальнай зборнай даставілі ў адну з мясцовых клінік. Прычынай інцыдэнту адны назвалі павышаны артэрыяльны ціск, іншыя крыніцы заўважылі, Марадона, па іх дадзеных, знаходзіўся ў стане ап'янення.

Reports that Maradona has been taken to hospital... https://t.co/TVZRmAqjbc

— Ed Aarons (@ed_aarons) 26 июня 2018 г.

Версію пра тое, што ў футбаліста медыкі выявілі павышаны ціск і «хрыпы ў вобласці сэрца» пазней пацвердзіў «Пяты канал». Без указання крыніц інфармацыі ён паведаміў пра тое, што пасля абследавання дактары паставілі Марадону дыягназ стэнакардыя. Цяпер найбліжэйшыя дні, як заўважае канал, спартсмен правядзе ў шпіталі. Пры гэтым суразмоўца газеты The Independent у Аргенціне паведаміў, што стан здароўя Марадоны стабілізаваўся.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула