БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Грэцыі запатрабаваў ад Вялікабрытаніі вярнуць мармур Парфенона

27.06.2018 / 08:12

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас на сустрэчы са сваёй брытанскай калегай Тэрэзай Мэй у Лондане запатрабаваў ад Вялікабрытаніі вярнуць Афінам мармур Парфенона — элементы і скульптуры са збору старажытнагрэчаскага мастацтва, галоўным чынам з Афінскага акропаля, якія былі прывезены ў Вялікабрытанію ў XIX стагоддзі і зараз захоўваюцца ў брытанскім музеі.

Пра гэта Цыпрас, як перадае выданне Ekathimerini, заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з Мэй, паведамляе РБК.

Гэтая праблема, як адзначыў падчас брыфінгу прэм'ер-міністр Грэцыі, мае для яго краіны пэўны маральны аспект.

«Мармур [Парфенона] належыць сусветнай культурнай спадчыне, але натуральнае месца знаходжання гэтых культурных каштоўнасцяў — у Парфеноне [на акропалі ў Афінах]», —растлумачыў Цыпрас. Мэй падчас свайго выступу гэтую тэму каментаваць не стала.

У час сустрэчы, як падкрэслілі абодва прэм'ер-міністры, бакі абмеркавалі эканамічныя пытанні і перспектывы брытанскіх інвестыцый у Грэцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула