БЕЛ Ł РУС

Польшча вырашыла перайсці на газ з ЗША

27.06.2018 / 12:49

Nashaniva.com

Польская энергетычная дзяржкампанія PGNiG дамовілася з ЗША аб доўгатэрміновых пастаўках звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з мэтай знізіць залежнасць ад расейскай сыравіны. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Закупкі ЗПГ у ЗША дазволяць нам не толькі яшчэ больш дыверсіфікаваць крыніцы паставак з 2022 года, але таксама развіваць трэйдзінг, і забяспечаць PGNiG удзел на сусветным рынку звадкаванага газу», — заявіў кіраўнік кампаніі.

Паведамляецца, што PGNiG плануе закупляць у амерыканскіх кампаній чатыры мільёны тон ЗПГ (эквівалентна 5,4 млрд кубаметраў) у год на працягу 20 год.

На сённяшні дзень асноўным пастаўшчыком PGNiG з'яўляецца «Газпром». Штогадовае спажыванне газу ў Польшчы складае каля 16 мільярдаў кубаметраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула