БЕЛ Ł РУС

Паслом Расіі ў Беларусі можа стаць былы прэм'ер Чачні

27.06.2018 / 15:14

Nashaniva.com

Міхаіл Бабіч, фота з Вікіпедыі

Паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе Міхаіл Бабіч можа быць прызначаны паслом Расіі ў Беларусі.

«Ён не будзе пераназначаны паўнамоцным прадстаўніком у Паволжскай федэральнай акрузе. Разглядаецца варыянт аб прызначэнні яго паслом у Беларусь», — сказаў суразмоўца ria.ru.

Міхаіл Бабіч нарадзіўся ў 1969 г. у Разані, з 1986 па 1995 год праходзіў вайсковую службу ў ВДВ і КДБ. З 1995 да 1998 года кіраваў карпарацыяй «Антэй» ў Маскве. З лістапада 2002 па люты 2003 года быў старшынёй урада Чачні.

Пасля звальнення ў ліпені 2016 г. пасла Расіі Міхаіла Зурабава быў прызначаны паслом ва Украіне, але Кіеў адмовіўся ўзгадніць яго кандыдатуру.

Нагадаем, што з 2006 года паслом Расіі ў Беларусі з'яўляецца Аляксандр Сурыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула