БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Польшчы падпісаў папраўкі да рэзананснага закону пра Інстытут нацыянальнай памяці

27.06.2018 / 22:49

Nashaniva.com

Фота: Flickr.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў змены ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, адмяніўшы турэмнае пакаранне за выказванні пра дачыненне палякаў да Халакосту.

Раней у Польшчы афіцыйна набыў моц закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Згодна з законам, органы правасуддзя Польшчы змогуць прыцягваць да крымінальнай адказнасці з перспектывай зняволення да трох гадоў, у тым ліку і тых, хто будзе адмаўляць злачынствы «украінскіх нацыяналістаў» супраць грамадзян Польшчы.

Акрамя таго, уводзілася крымінальная адказнасць за публічныя выказванні пра дачыненне палякаў да Халакосту ў гады Другой сусветнай вайны. У прыватнасці, гаворка ідзе пра выкарыстанне фармулёўкі «польскія лагеры смерці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула