БЕЛ Ł РУС

Бразілія і Швейцарыя прадказальна трапілі ў 1/8 чэмпіянату свету

27.06.2018 / 23:1

Nashaniva.com

Яшчэ 2 зборныя сёння выйшлі ў 1/8 чэмпіянату свету па футболе.

Зборная Бразіліі абыграла Сербію з лікам 0:2, а Коста-Рыка на апошніх хвілінах вырвала нічыю ў гульні са Швейцарыяй - 2:2.

У выніку ў групе E першае месца заняла Бразілія з 7 ачкамі, на другім месцы Швейцарыя з 5 ачкамі. Сербія і Коста-Рыка, якія набралі па 3 і 1 ачку адпаведна, пакідаюць турнір.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

У 1/8 фіналу бразільцы сустрэнуцца з мексіканцамі, а швейцарцы са шведамі.

Фота: FIFA.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула