БЕЛ Ł РУС

Гедройц у Менску

30.05.2006 / 22:58

Nashaniva.com

Міжнародная канфэрэнцыя «Канцэпцыя УЛБ (Украіна, Літва, Беларусь) – ад ідэі да рэалізацыі», прымеркаваная да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ежы Гедройца, адбудзецца 8–10 чэрвеня ў Менску.

Міжнародная канфэрэнцыя «Канцэпцыя УЛБ (Украіна, Літва, Беларусь) – ад ідэі да рэалізацыі», прымеркаваная да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ежы Гедройца, адбудзецца 8–10 чэрвеня ў Менску. Арганізуюць яе Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Інстытут Польскі ў Менску, Таварыства апекі над архівамі Літаратурнага інстытуту ў Парыжы пры дапамозе польскага пасольства.

Удзел у канфэрэнцыі маюць узяць людзі, якія працавалі ў Літаратурным інстытуце ў Парыжы й рабілі разам з Гедройцам парыскі часопіс «Kulturа»: Натальля Гарбанеўская, прафэсар Багдан Асадчук, які наладжваў польска-ўкраінскія кантакты, публіцыст Леапольд Унгер, доктар Марк-Марцін Жаброўскі, прэзыдэнт Таварыства апекі над архівамі Марк Краўчык.

Падчас канфэрэнцыі пойдзе гаворка пра радавод Гедройцаў, Менск пачатку ХХ ст. – месца нараджэньня Ежы Гедройца, традыцыі ВКЛ у сучасных Беларусі, Літве, Украіне ды інш. У канфэрэнцыі возьмуць удзел шматлікія беларускія інтэлектуалы. Не абышлося бязь ляпсусаў: філёзафа Ігара Бабкова арганізатары памылкова прэзэнтуюць як рэдактара часопісу «Arche» – так напісана ў праграмцы канфэрэнцыі.

10 чэрвеня ў касьцёле Сьвятога Роха на Залатой Горцы, дзе хрысьцілі Гедройца, адбудзецца мша памяці «апошняга грамадзяніна Вялікага Княства».

АВ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула