БЕЛ Ł РУС

Усе пары 1/8 фіналу ЧС: плэй-оф пачнецца з суперматча — расклад усіх гульняў

29.06.2018 / 07:42

Nashaniva.com

Учора сталі вядомыя ўсе пары 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе. Матчы гэтай стадыі пачнуцца ўжо ў суботу. Матчы будуць пачынацца ў 17:00 і 21:00.

Такім чынам:

субота, 30 чэрвеня:

Францыя — Аргенціна (пачатак у 17:00)
Уругвай — Партугалія (21:00)

нядзеля, 1 ліпеня:

Расія — Іспанія (17:00)
Харватыя — Данія (21:00)

панядзелак, 2 ліпеня:

Бразілія — Мексіка (17:00)
Бельгія — Японія (21:00)

аўторак, 3 ліпеня 

Швецыя — Швейцарыя (17:00)
Англія — Калумбія (21:00)

Сетка плей-офф #ЧМ2018: все пары 1/8 финала известны

Кто, по-вашему, встретится в финале? pic.twitter.com/yShe32opyx

— Чемпионат мира FIFA 2018 (@fifaworldcup_ru) 28 июня 2018 г.

Табліца дае ўяўленне, на каго выходзяць пераможцы. Каманды, што згуляюць у чвэрцьфінале, вызначацца ў адзін дзень.

Напрыклад, пераможца пары Францыя — Аргенціна згуляе з пераможцам матча Уругвай — Партугалія, а матча Расія — Іспанія з пераможцам двубою Харватыя — Данія.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула