БЕЛ Ł РУС

Гэта зроблена ў інтарэсах школьніка — віцэ-прэм'ер Жарко пракаментаваў балючыя пытанні адукацыі

29.06.2018 / 10:51

Nashaniva.com

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, выступаючы ў парламенце, пракаментаваў адмену экзаменаў у пятыя класы гімназіі і закрыццё школ, піша Tut.by.

Яшчэ мінулай восенню паведамлялася, што адмена экзаменаў у пятыя класы гімназій і іншыя пытанні адукацыі, абмяркуюць на парламенцкіх слуханнях. Слуханні ні на восеньскай, ні на вясновай сесіі так і не адбыліся. Аднак віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, выступаючы ў парламенце, закрануў «балючыя пытанні».

— Гэта кардынальнае рашэнне, — так віцэ-прэм'ер назваў адмену экзаменаў у пятыя класы гімназій. - Але яно узважанае, прынятае ў інтарэсах школьнікаў (…). Малодшыя школьнікі не будуць падвяргацца эмацыйнаму стрэсу, што стане залогам іх здароўя.

Яшчэ адно «хваравітае пытанне», па словах віцэ-прэм'ера, - закрыццё або рэарганізацыя школ.

- Тут пазіцыя такая: рашэнне павінна быць узважана, - патлумачыў Васіль Жарко.

Ён паведаміў, што прынята рашэнне аб тым, што міністр «будзе несці асабістую адказнасць» за закрыццё і рэарганізацыю школ. Перш, чым будзе прынята такое рашэнне, міністр павінен выехаць на месца і разгледзець пытанне аб закрыцці або рэарганізацыі ўстановы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула