БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Cусветная супольнасць зноў сутыкаецца з «дэманамі нецярпімасці»

29.06.2018 / 12:47

Nashaniva.com

 Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на мерапрыемстве, прысвечаным памяці ахвяр нацызму на тэрыторыі былога лагера смерці «Трасцянец», паведамляе БелТА.

«Пасляваенны лад на многія дзесяцігоддзі гарантаваў баланс бяспекі і міру на кантыненце. І здавалася, што ўрокі Другой сусветнай вайны, агульныя для ўсіх, назаўжды засвоены чалавецтвам. Але сёння мы бачым, што мінулае нас не пакідае. Многія не прызнаюць дзяржаўных межаў. Сусветная супольнасць зноў сутыкаецца з «дэманамі нецярпімасці», якія распальваюць нянавісць і правакуюць гвалт», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь перакананая ў неабходнасці пачаць новы маштабны міжнародны дыялог, накіраваны на пераадоленне ўсіх супярэчнасцяў. «Дыялог, дэфіцыт якога выразна адчуваецца ў цяперашніх геапалітычных адносінах», — адзначыў ён.

Толькі праз давер, павагу і адкрытую, шчырую размову магчыма прыйсці да рэальнага ўмацавання міжнароднай бяспекі, разам супрацьстаяць варожасці, нянавісці і фанатызму, забяспечыць дзецям шчаслівую будучыню, упэўнены беларускі кіраўнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула