БЕЛ Ł РУС

Boeing распрацаваў канцэпт пасажырскага самалёта, які перасякае акіян за 2 гадзіны

29.06.2018 / 21:03

Nashaniva.com

Фота: Boeing.

Авіяканцэрн Boeing прадставіў канцэпт гіпергукавага пасажырскага самалёта, які здольны даляцець з Нью-Ёрка ў Токіа за дзве гадзіны.

Па словах прадстаўнікоў канцэрна, самалёт будзе перавозіць пасажыраў з хуткасцю, якая перавышае хуткасць гуку ў пяць разоў, паведамляе «Дзеркало тижня», спасылаючыся на Popular mechanics.

Самалёт мае фюзеляж абцякальнай формы, а яго насавая частка нагадвае іголку. На думку экспертаў, такія рашэнні, апроч іншага, дазволяць мінімізаваць гукавы ўдар пры звышгукавой хуткасці.

Прадстаўлены канцэпт разлічаны на перавозку некалькіх дзясяткаў пасажыраў, але, як мяркуецца, у будучыні можа быць распрацавана большая ці меншая мадэль. Як падкрэслівае выданне, на рынку падобны самалёт з'явіцца праз 20-30 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула