БЕЛ Ł РУС

Павел Севярынец асуджаны на 10 сутак

30.06.2018 / 16:33

Nashaniva.com

Павел быў затрыманы сёння і адвезены ў суд Фрунзенскага раёна, які пазней прыгаварыў яго да 10 сутак арышту за пікеты ў Курапатах.

Севярынец — адзін з ініцыятараў вахты ў Курапатах, каля рэстарана «Паедзем паядзім».

Сёння таксама была асуджана на 10 сутак Вольга Мікалайчык (Першамайскі суд).

Пра Дзяніса Урбановіча і Барыса Анікеева, затрыманых сёння, звестак пакуль няма.

Павел на акцыі ў Курапатах у пятніцу, фота Волі Афіцэравай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула