БЕЛ Ł РУС

Дубль Кавані адправіў Крышціяну Раналду дахаты

30.06.2018 / 22:55

Nashaniva.com

Уругвай — Партугалія — 2:1.

fifa.com

Вызначыўся яшчэ адзін чвэрцьфіналіст ЧС па футболе. Ім стала зборная Уругвая, што вырвала перамогу ў Партугаліі з лікам 2:1. Дублем вызначыўся Эдзінсан Кавані. У еўрапейцаў вызначыўся Пепе. Каманда Крышціяну Раналду пакідае чэмпіянат.

У чвэрцьфінале Уругвай 6 ліпеня згуляе з Францыяй, што сёння перамагла Аргенціну 4:3.

У нядзелю гуляюць: Расія — Іспанія (17:00) і Харватыя — Данія (21:00).

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула