БЕЛ Ł РУС

Шчыры футбол! Харватыя выйграла ў Даніі толькі па пенальці. Абодва брамнікі за матч адбілі па тры 11-метровыя

1.07.2018 / 23:47

nn.by

Фантастыка! Дзве гульні ў нядзелю скончыліся ў асноўны і дадатковы час 1:1 і завершыліся серыяй пенальці.

fifa.com

Асноўны час матча Харватыя — Данія скончыўся з лікам 1:1, хоць гульня была выключна адкрытай і дынамічнай.

Прычым два мячы былі забітыя ў першыя чатыры хвіліны. Спачатку вызначыўся Ёргенсэн, а праз тры хвіліны мяч у адказ забіў Манджукіч.

Потым Данія на 80 хвілін засушыла гульню, што перайшла ў дадатковы час.

На 115-й хвіліне ў вароты Даніі быў прызначаны пенальці, але Лука Модрыч не змог перайграць Каспера Шмейхеля.

У серыі пенальці быў двубой галкіпераў: Шмейхеля і Даніэла Субашыча. Харват адбіў тры ўдары, Шмейхель — два.

Харватыя згуляе ў 1/4 фіналу з Расіяй (матч пройдзе 7 ліпеня), якая сёння па пенальці выйграла ў Іспаніі.

У панядзелак: Бразілія — Мексіка і Бельгія — Японія.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула