БЕЛ Ł РУС

У расійскім Іркуцку абрынуўся ад дажджоў дах гандлёвага цэнтра

2.07.2018 / 21:25

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 2 ліпеня а 16-й па мясцовым часе. У гандлёвым цэнтры «Сільвер Мол» пад напорам моцнага дажджу столь першага паверха пачала працякаць, паведамляюць інфармагенцтвы. Частка канструкцыі абрынулася. Пад вадой апынуліся некалькі крамаў. Наведнікам гандлёвага цэнтра ўдалося пазбегнуць траўмаў.

З-за моцнага ліўня з градам былі затопленыя дзясяткі вуліц горада. У зону падтаплення трапіў і аэрапорт Іркуцка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула