БЕЛ Ł РУС

У Польшчы набыў моц закон, за які краіну могуць пазбавіць права голасу і субсідый ЕС

3.07.2018 / 09:29

Nashaniva.com

Еўракамісія адкрыла супраць Польшчы другое расследаванне ў сувязі з польскай судовай рэформай — на гэты раз з-за закона пра Вярхоўны суд, які набывае моц 3 ліпеня. Брусель лічыць, што кіруючая партыя падрывае незалежнасць судовай сістэмы, і ў тэорыі гэта пагражае Польшчы пазбаўленнем права голасу і субсідый ЕС.

І польская апазіцыя, і Брусель мяркуюць, што кіруючая ў Польшчы з 2015 году партыя «Права і справядлівасць» (ПіС) хоча падпарадкаваць сабе судовую сістэму, каб умацавацца ва ўладзе.

Новы закон аб Вярхоўным судзе дазволіць прэзідэнту самавольна зняць або перапрызначыць частку яго суддзяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула