БЕЛ Ł РУС

Затрыманы яшчэ адзін удзельнік пратэстаў супраць «рэстарана на костках» — Рыгор Кастусёў

3.07.2018 / 22:05

Nashaniva.com

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна, паведамляе Аляксей Янукевіч у сваім фэйсбуку.

Кастусёва затрымалі па дарозе ў аэрапорт, ён меўся ўдзельнічаць заўтра ў пасяджэнні міжнароднай камісіі Сейму ў Варшаве. Заўтра адбудзецца суд. Час пакуль невядомы. Паплечнік Кастусёва Янукевіч мяркуе, што судзіць палітыка будуць за Курапацкую варту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула