БЕЛ Ł РУС

Лідар зборнай Уругвая прапусціць матч 1/4 фіналу

5.07.2018 / 08:02

Nashaniva.com

Зборная Уругвая згуляе ў пятніцу ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету супраць Францыі без свайго лідара Эдынсана Кавані, паведамляе L'Equipe.

Паводле інфармацыі выдання, форвард не паспее аднавіцца пасля траўмы, атрыманай у гульні 1/8 фіналу супраць Партугаліі (2:1), у якой ён забіў абодва мячы сваёй каманды.

У сустрэчы з партугальцамі Кавані быў заменены падчас другога тайма. Пасля матчу форварда абследавалі метадам ядзернага магнітнага рэзанансу. У футбаліста выявілі ацёк адной з цягліц ікраножнай вобласці левай нагі. Да гэтага часу ён трэніруецца па індывідуальнай праграме.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула