БЕЛ Ł РУС

Жанчына збірала вішні і правалілася ў калодзеж глыбінёй восем метраў

5.07.2018 / 15:29

Nashaniva.com

Яе выцягнулі ратавальнікі.

112.by

Інцыдэнт адбыўся 4 ліпеня днём у Гулевічах Калінкавіцкага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.

58-гадовая жанчына збірала вішні, стаўшы на драўляны насціл, які накрываў калодзеж. У нейкі момант ён праваліўся, і жанчына звалілася ў калодзеж глыбінёй 8 метраў (узровень вады — 3 метры).

Да прыбыцця ратавальнікаў яна часткова знаходзілася ў вадзе і трымалася за вяроўку.

Работнікі МНС дасталі жанчыну з калодзежа і перадалі медыкам. Пасля агляду яна была адпушчаная дахаты, у шпіталізацыі не мела патрэбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула