БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску мікрааўтобус абясточыў сотні прыватных дамоў

5.07.2018 / 22:44

Nashaniva.com

Мікрааўтобус знёс слуп лініі электраперадачы ў Бабруйску і абясточыў сотні дамоў, паведамляе «Вечерний Бобруйск».

Інцыдэнт здарыўся сёння на вуліцы Кірава. Без электрычнасці засталіся каля сотні прыватных дамоў і два шматпавярховікі. З-за сутыкнення бетонны слуп разламаўся. Кіроўца ўцёк з месца здарэння і пакінуў аўтамабіль. Яго асоба высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула