БЕЛ Ł РУС

У Янаўскім раёне 19-гадовая кіроўца збіла 9-гадовага веласіпедыста, хлопчык у рэанімацыі

6.07.2018 / 10:37

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 5 ліпеня каля 17.35, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

19-гадовая жыхарка Драгічына на «Рэно» ехала ў в. Замошша па вуліцы Леніна з боку в. Моталь у напрамку в Дружылавічы. На 13 км дарогі яна наехала 9-гадовага хлопчыка на на ровары, што выехаў на яе паласу руху. Дзіця з цяжкімі траўмамі шпіталізавана ў рэанімацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула