БЕЛ Ł РУС

Уначы невядомы падпаліў у Мінску тры машыны, раскідаўшы вакол мёртвых птушак

7.07.2018 / 10:48

Фота СК па Мінску

Заведзена крымінальная справа па факце падпалу трох аўтамабіляў у Мінску.

Як паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале, здарэнне адбылося раніцай 7 ліпеня ў двары жылых дамоў па вуліцы Амельянюка ў Мінску.

Следчыя знайшлі пад трыма падпаленымі аўтамабілямі каністры, яшчэ адна каністра не загарэлася.

Па перыметры пляцоўкі былі раскіданыя мёртвыя птушкі і іншыя прадметы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула