БЕЛ Ł РУС

«Бі-2 фэст» сабраў у Бабруйску 120 тысяч чалавек — міліцыя

7.07.2018 / 16:30

Nashaniva.com

bobruisk.news

Такую лічбу агучыў намеснік начальніка УУС Бабруйскага гарвыканкама Андрэй Малахаў, каментуючы вынікі канцэрта, што прайшоў у горадзе 6 ліпеня. Апроч Бі-2 там выступілі «Сеці», Midnight Faces, Brainstorm, «Сонечны бок».

«Гэта свайго роду рэкорд, — заўважыў Андрэй Мікалаевіч. — Нешта падобнае было ў 2006 годзе на «Дажынках», але ўсё роўна тады было менш», піша Кomkur.info.

Як паведамляюць відавочцы, чарада машын, якая накіроўвалася пасля канцэрту ў мінскім напрамку, расцягнулася амаль на 15 кіламетраў!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула