БЕЛ Ł РУС

Тайланд: на паверхню з пячоры паднялі першых хлопчыкаў. Працяг аперацыі — у панядзелак

8.07.2018 / 15:24

Nashaniva.com

Фота: Twitter Helier Cheung.

У Тайландзе працягваецца аперацыя па выратаванні дзіцячай футбольнай каманды з пячоры, выхад з якой затоплены.

План тайскіх улад прадугледжвае адпампоўванне вады з пячоры і экстранны курс дайвінга для хлапчукоў. Пасля таго, як узровень вады апусціцца, хлопчыкі ў суправаджэнні прафесійных дайвераў будуць па адным спрабаваць выбрацца з пячоры.

Тайскія ўлады паведамілі, што чацвёра хлопчыкаў ужо атрымалася выцягнуць на паверхню. Было вырашана пачаць з выратавання самых саслабелых хлопчыкаў.

У раёне выратавальнай аперацыі мясцовыя журналісты пабачылі машыны хуткай дапамогі і верталёты.

Фота: Twitter Helier Cheung.

Зараз аперацыя прыпынілася да панядзелка. Ратавальнікам неабходна 10 гадзін, каб падрыхтавацца да наступнай місіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула