FIFA вынесла папярэджанне Відзе за відэа са словамі «Слава Украіне!»
Міжнародная федэрацыя футбола ФІФА вынесла папярэджанне гульцу зборнай Харватыі Дамагою Відзе за прывітанне Украіне пасля перамогі яго каманды над Расіяй, паведамляе ESPN.
У гонар перамогі, Дамагой Віда і Огнен Вукоевіч (абодва раней выступалі за кіеўскае Дынама) запісалі відэаролік з прывітаннямі Украіне.
Чытайце таксама: Харваты Віда і Вукоевіч запісалі ВІДЭА пасля перамогі над Расіяй: «Слава Украіне!»
Віда адзначыў, што на відэа «няма ніякай палітыкі».
«У мяне ва Украіне сябры з часоў Дынама, нічога іншага я не меў на ўвазе», — сказаў харват.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!