БЕЛ Ł РУС

Найбольшай колькасцю гульцоў у 1/2 фіналу прадстаўлены, зразумела, англійскі клуб. Але гэта не «МанСіці» і не «МЮ»

9.07.2018 / 07:59

Фота Fifa.com

«Тотэнхэм» мае самае вялікае прадстаўніцтва гульцоў у 1/2 фіналу ЧС-2018.

У заяўках зборных Англіі, Францыі, Бельгіі і Харватыі зараз усяго 92 футбалісты (84 гульцы ўжо выходзілі на поле), харваты па ходзе турніру адлічылі форварда «Мілана» Ніколу Калініча.

Лідары па колькасці гульцоў, якія выходзілі на поле: «Тотэнхэм» (9), «Манчэстэр Сіці» і «Манчэстэр Юнайтэд» (у абодвух — па 7), «Чэлсі» (5), «Барселона» і «Манака» (у абодвух — па 4 ).

«Тотэнхэм» на ЧС прадстаўляюць у зборнай Англіі: Кейн, Дэле Алі, Дайр, Трып'ер, Роўз, у Бельгіі — Дэмбеле, Вертонген, Альдэрвейрэлд, у Францыі — Льёрыс.

Харваты не маюць прадстаўніка ў «Шпорах».

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула