БЕЛ Ł РУС

Эрдаган прынёс прысягу — Турцыя афіцыйна змяніла форму праўлення

9.07.2018 / 18:22

Nashaniva.com

9 ліпеня прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган прынёс прысягу кіраўніка дзяржавы, паведамляе Анадолу.

Ад сёння Турцыя афіцыйна змяніла форму праўлення, ператварыўшыся з парламенцкай у прэзідэнцкую рэспубліку.

З парламента Эрдаган накіраваўся да маўзалея Мустафы Кемаля Атацюрка, дзе ўсклаў вянок у даніну павагі заснавальніку Турэцкай Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула